30 мая 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
30 мая 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі разгледжаны вынікі комплекснай праверкі дзейнасці ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі».
Абмеркаваўшы інфармацыю аб выніках комплекснай праверкі работы ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі», калегія прызнала работу архіва здавальняючай. Сур’ёзная ўвага ў архіве надаецца пытанням камплектавання, забеспячэння бяспекі захоўвання, уліку і выкарыстання дакументаў. Разам з тым, калегіяй ўказана на неабходнасць ліквідацыі выяўленых у ходзе праверкі недахопаў у дзейнасці архіва.