Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне»


Гістарычная даведка

11 лістапада 1963 г. на базе ліквідаваных Жлобінскага, Журавіцкага, Кастрычніцкага, Парыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Стрэшынскага раённых архіваў быў створаны Філіял Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў г. Жлобіне .

У красавіку 1996 г. філіял быў перайменаваны ў Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне. З 14 верасня 2001 г. архіў стаў называцца “Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне”.