4 верасня 2019 г. пры ўдзеле супрацоўнікаў БДАКФФД быў падрыхтаваны і праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны

4 верасня 2019 г. працаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і прэзентацыі тэматычнага музейнага ўрока, прысвечанага 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны, які праходзіў на базе філіяла Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў ваенна-гістарычным комплексе «Мінскі ўмацаваны раён» в. Станькава. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава і паэт Уладзімір Ценунін, вядучы карэспандэнт газеты «Звязда» Яўген Пясецкі, супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – старшы навуковы супрацоўнік Наталля Абухова і малодшы навуковы супрацоўнік Дар’я Лембовіч.

У ходзе тэматычнага ўрока загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Таццяна Рахманько распавяла прысутным аб архіўных дакументах па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і старой дзяржаўнай мяжы, якая праходзіла да 1939 г. праз станцыю Негарэлае. Затым яна падарыла дзецям з кадэцкага вучылішча фотаальбом «Мая вайна», які змяшчае здымкі ваеннага фотакарэспандэнта В.І.Аркашава. Выступленне завяршылася праглядам фрагментаў з дакументальных фільмаў «Біяграфія маёй рэспублікі» і «Штрыхі да партрэта», якія змяшчаюць кадры аб мяжы СССР у 1921-1939 гг.

Завяршыўся тэматычны ўрок квэст-гульнёй і экскурсіяй па «Мінскім умацрайону».

Тэматычны урок, прысвечаны 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны

фота Качубея А.А.