Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прыняў удзел у міжнародным круглым стале, прысвечаным праблемам інфарматызацыі архіўнай справы

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прыняў удзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаным праблемам інфарматызацыі архіўнай справы, цыфравізацыі як спосабу забеспячэння патрэбаў сучаснага інфармацыйнага грамадства.

Мерапрыемства прайшло 20-21 чэрвеня на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Харкаўскага нацыянальнага універсітэта і было прымеркавана да паўвекавога юбілею Цэнтральнага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (Украіна). Работнікі БДАНТД ўдзельнічалі ў круглым стале дыстанцыйна, праз скайп.

Дырэктар архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Аляксандр Запартыка прыняў удзел у адкрыцці круглага стала і адказаў на актуальныя пытанні ўдзельнікаў. Загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій БДАНТД Ганна Калтовіч прэзентавала даклад «Шляху інфарматызацыі архіваў і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь на прыкладзе Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі».

Международный круглый стол «Информатизация архивного дела, цифровизация как способ обеспечения потребностей современного информационного общества»