Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» падрыхтавана выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У рамках акцыі «Беларусь памятае», прымеркаванай да 75-гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945), супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу.

Выстава размешчана на сайце архіва ў раздзеле «Выставы», а таксама даступная па прамой спасылцы.