3 кастрычніка 2018 г. у г. Вялікім Ноўгарадзе адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь
3 кастрычніка 2018 г. у г. Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных службаў і дзяржаўных архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Тэма прафесійнай сустрэчы – «Алічбоўка архіўных дакументаў і захоўванне электронных дакументаў у архівах».
У мерапрыемстве прыняў удзел Губернатар Наўгародскай вобласці А. С. Нікіцін. Дэлегацыю расійскіх архівістаў узначальваў Кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі А. М. Арцізаў, дэлегацыю беларускіх архівістаў – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш. У склад дэлегацый ўвайшлі работнікі Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў Расіі і Беларусі.
З дакладамі па пытаннях алічбавання архіўных дакументаў і захоўвання дакументаў у электронным выглядзе выступілі: намеснік дырэктара Расійскага дзяржаўнага навукова-тэхнічнай дакументацыі П. А. Кюнг, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В. Л. Насевіч, дырэктар Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі Л. А. Рагавая, дырэктар Рэспубліканскай тэхнічнай лабараторыі мікрафільмавання страхавога фонду дакументацыі Е. А. Звягінцава, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў В. В. Баландзін, намеснік дырэктара Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва Н. У. Калеснікава, дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т. М. Свістунова.
Удзельнікі прафесійнай сустрэчы абмеркавалі агульныя пытанні алічбавання архіўных дакументаў, у тым ліку асаблівасці дадзенай працы ў дачыненні да дакументаў, якія адносяцца да розных катэгорыях. Актыўна абмяркоўваліся праблемы прыёму і працяглага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў, а таксама перспектывы дадзенага напрамка работы.
Наступная сустрэча архівістаў дзвюх краін адбудзецца ў 2019 годзе ў Беларусі.