4 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня архівіста.
4 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня архівіста.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. У. Бірукова, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я. В. Кушнова, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А. В. Запартыка і галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства» С. М. Асіноўскі.
У сваіх выступах удзельнікі прэс-канферэнцыі асвятлілі асноўныя пытанні, звязаныя з працай дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у цэлым, формах дзейнасці НАРБ, БДАМЛМ і галіновага перыядычнага выдання ў прыватнасці.
На прэс-канферэнцыі было агучана пытанне аб стратэгіі стварэння электронных архіваў дакументаў у рамках развіцця электроннага дакументазвароту ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях Беларусі. Пры гэтым у ходзе адказаў на пытанні журналістаў былі адзначаны перспектывы супрацоўніцтва ў гэтай галіне з Нацыянальным архівам Фінляндыі.



5 кастрычніка 2018 г.
