Дзяржархіў Мінскай вобласці правёў ва УП «МІНГАЗ» семінар
![]() |
20 лістапада 2026 года на семінары «Падрыхтоўка да перадачы дакументаў прадпрыемства на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўны архіў», які адбыўся ў вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «МІНГАЗ», разгледзелі актуальныя пытанні арганізацыі і вядзення справаводства, забеспячэння захаванасці дакументаў, а таксама падрыхтоўкі дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі правілы работы з электроннымі дакументамі, парадак перадачы аформленых і зацверджаных экзэмпляраў завершаных вопісаў на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе.
У архіве прадпрыемства актыўна вядзецца пераход з папяровай базы на электронную: павялічваюцца аб’ёмы сканіравання дакументацыі ў розных фарматах, лічбавізуюцца зводныя вопісы спраў, а таксама працэс перадачы дакументаў у дзяржархіў. Цяпер тэстуецца перанос электронных дакументаў з сістэмы Directum Bel у АІС «Ведамасны архіў».
У семінары прынялі ўдзел вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання НАФ установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» Любоў Уладзіміраўна Салагуб, начальнік аддзела справаводства і кантролю УП «МІНГАЗ» Алеся Дзмітрыеўна Фёдаравіч і спецыяліст гэтага ж аддзела Валянціна Міхайлаўна Гапонік.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |



