Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Адзіны дзень інфармавання на тэму «Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны» прайшоў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

23 лістапада 2026 г. у дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны».

З дакладам перад працоўным калектывам архіва выступіў малады спецыяліст – архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Дзяніс Канавалаў.

У сваім выступленні дакладчык падрабязна асвятліў вынікі ўборачнай кампаніі 2026 года, ключавыя дасягненні аграпрамысловага комплексу рэспублікі, а таксама ролю айчыннай сельскай гаспадаркі ва ўмацаванні экспартнага патэнцыялу і забеспячэнні харчовай бяспекі дзяржавы.

 

1. Выступленне дырэктара архіва Міхаіла Глушакова
2. Калектыў НГА Беларусі
3. Выступленне архівіста II кваліфікацыйнай катэгорыі сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Дзяніса Канавалава