Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржархівам Віцебскай вобласці (Рэспубліка Беларусь) і Дзяржаўным архівам Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Государственным архивом Псковской области (Российская Федерация) (Рэспубліка Беларусь) і Дзяржаўным архівам Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) падпісана 12 лістапада 2026 года.

Гэта афіцыйны дакумент, накіраваны на сумесную працу архіўных устаноў у навуковай, культурнай, метадычнай і інфармацыйнай сферах.

Асноўныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва:

– узаемнае прадастаўленне копій архіўных матэрыялаў, тэматычных пералікаў, даведнікаў і паказальнікаў для даследчых мэт;

– праекты і выставы: арганізацыя сумесных гісторыка-дакументальных выставак, канферэнцый, семінараў і публікацыя зборнікаў дакументаў;

– метадычная дапамога: абмен вопытам у галіне забеспячэння захаванасці, рэстаўрацыі, аблічбоўкі (сканіравання) дакументаў і вядзення дзяржаўнага ўліку;

– патрыятычнае і асветніцкае выхаванне: узаемадзеянне з навучальнымі ўстановамі, музеямі і грамадскімі арганізацыямі (напрыклад, сумесныя ўрокі гісторыі, экскурсіі).

Варта адзначыць, што супрацоўніцтва паміж архівамі пачалося з 2024 года, калі віцебскія архівісты сталі прымаць удзел (анлайн) у мерапрыемствах, якія арганізуюцца Дзяржархівам Пскоўскай вобласці.

Сёлета 12 сакавіка ў рамках круглага стала «Нам патрэбна адна перамога. Уклад народаў СССР у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», арганізаванага Дзяржаўнай казённай установай Пскоўскай вобласці «Дзяржаўны архіў Пскоўскай вобласці», прагучаў даклад «Воінскія пахаванні Віцебска: гісторыя ўзнікнення, пашырэння, улік і добраўпарадкаванне».

Да XXI Пскоўскіх архіўных чытанняў, якія адбыліся ў Пскове 10 – 12 лістапада 2026 года, падрыхтаваны даклад «Некаторыя вынікі перапісу насельніцтва 1920 года па Веліжскім, Невельскім і Себежскім паветах Віцебскай губерні».

На фота: Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржархівам Віцебскай вобласці (Рэспубліка Беларусь) і Дзяржаўным архівам Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя)