Адкрыты дыялог і прэзентацыя выставы: работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у маладзёжным семінары-форуме
13 лістапада 2026 года маладыя работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у семінары-форуме маладзёжнага актыву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных органаў і арганізацый сістэмы юстыцыі, які прайшоў на базе УА «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» з удзелам Міністра юстыцыі Я.І.Каваленкі.
Мерапрыемства пачалося з адкрытага дыялогу з Міністрам юстыцыі Я.І.Каваленка ў фармаце «пытанне-адказ», дзе маладыя работнікі змаглі задаць кіраўніку ведамства актуальныя пытанні і абмеркаваць перспектывы свайго прафесійнага развіцця. Далей удзельнікі форуму заслухалі шэраг дакладаў, прысвечаных рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і падтрымцы ініцыятыў маладых кадраў у сістэме органаў юстыцыі.
Завяршыўся семінар-форум азнаямленчай экскурсіяй па экспазіцыях. У рамках выставачнай праграмы намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М.Рындзін прадставіў удзельнікам мерапрыемства планшэтную выставу «Жанчыны розных эпох гісторыі Беларусі», пазнаёміўшы маладзёжны актыў з рэдкімі архіўнымі дакументамі аб лёсах выдатных жанчын у гісторыі беларускіх зямель.
![]() |
| 1. Работнікі НГА Беларусі Максім Казак, Мацвей Бортнік, Марат Крупко, Сяргей Лазнюха (сакратар ячэйкі БРСМ), Аляксандр Руткевіч на семінары-форуме |
![]() |
| 2. Падчас правядзення семінара-форуму. |
![]() |
| 3. Падчас правядзення семінара-форуму. |
![]() |
| 4. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін на прэзентацыі выставы |
![]() |
| 5. Падчас агляду экспазіцыі. |





