Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
14 лістапада 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» на базе ДУК «Крычаўская дзіцячая бібліятэка №2» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава» была праведзена тэматычная сустрэча «Трагедыя спаленай вёскі – Антонаўка».
У Антонаўцы было каля 40 двароў, у 10 дварах пражывала беларускае насельніцтва, астатнія – габрэі». У пачатку 30-х гадоў арганізаваны калгас «Новае жыццё», які аб’ядноўваў 32 гаспадаркі.
14 лістапада 1941 г. быў звычайным днём у вёсцы, і ніхто з яе жыхароў не здагадваўся, што для многіх з іх ён стане апошнім у жыцці. Фашысты ў гэты дзень адабралі 18 вяскоўцаў-яўрэяў. Гітлераўцы не пашкадавалі нікога, ні 90-гадовага старога, ні жанчын з груднымі дзецьмі, ні дзяцей. Усіх людзей падагналі да ямы і ва ўпор расстралялі. Пазней азвярэлыя фашысты пакаралі смерцю і іншых жыхароў вёскі.
У памяць аб жыхарах Антонаўкі ў 2004 годзе вучнямі Маляціцкай школы пад кіраўніцтвам яе дырэктара быў усталяваны помнік у выглядзе дрэва з абсечанымі галінамі – сімвалам дрэва жыцця і згасанні яе працягу. Антонаўка ўнесена ў спіс спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены ў пасляваенны час.
Таксама вучням былі прадстаўлены архіўныя дакументы, апытальныя лісты сведкаў гэтай трагедыі, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай сустрэчы. |




