Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Тэматычная экскурсія «Люстэрка духоўнага шляху» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для групы прыхажан храма святога Мікалая Цудатворца ў г.Гродна

12 лістапада 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена тэматычная экскурсія «Люстэрка духоўнага шляху», прымеркаваная да 125-годдзя выдання «Гродзенскіх епархіальных ведамасцей», для групы прыхажан храма святога Мікалая Цудатворца ў г.Гродна. Наведвальнікам былі прадстаўлены захаваныя нумары газеты за 1902, 1903, 1913 гады. Экскурсанты таксама прагледзелі прэзентацыю па тэме экскурсіі, наведалі выставачную залу, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.

На фота: Наведвальнікі пад час экскурсіі.