Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу»
5-6 лістапада 2026 г. у дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль: ад сядзібы да музейнага комплексу».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, архівісты, музееведы, гісторыкі, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Ад Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці ў канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік дырэктара архіва Зоя Аляксандравіч. Даклад Зоі Аляксандравіч «Дакументы Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці» аб невядомых старонках біяграфіі княгіні І.І.Паскевіч» быў прысвечаны раней невядомым фактам з жыцця Ірыны Іванаўны Варанцовай-Дашкавай, у замужжы святлейшай княгіні Варшаўскай, графіні Паскевіч-Эрыванскай (1835-1924гг.). Паслярэвалюцыйны перыяд жыццядзейнасці гэтай вядомай асобы, мецэната і дабрачынцы змяшчае прабелы, якія часткова запаўняюцца з дапамогай дакументаў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці. На аснове праведзенай даследчай работы з архіўнымі дакументамі, у дакладзе асвятляюцца падрабязнасці цяжкага перыяду ў жыцці гомельскай княгіні.
Таксама падчас канферэнцыі былі заслуханы даклады даследчыкаў Беларусі і Расіі аб розных аспектах гісторыі Гомельшчыны, жыцці і дзейнасці ўладальнікаў палаца Румянцавых і Паскевічаў, арганізацыі і развіцці музейнай справы і сядзібных комплексаў.
![]() |
![]() |
| 1-2. Выступленне З.Аляксандравіч на канферэнцыі |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. Падчас правядзення навукова-практычнай канферэнцыі |
![]() |
| 6. Удзельнікі IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі |






