Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці ў рабоце аргкамітэта дзіцячага турніру «Край, які нас яднае»
10 лістапада 2025 г. у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап рэспубліканскага турніру «Край, які нас яднае» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Любі і ведай родны свой край» Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі «Пазнаючы Радзіму – адкрываем сябе».
Удзел у працы журы конкурсу прыняў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.
Каманды з розных куткоў Віцебскай вобласці выконвалі тэставае заданне і прадстаўлялі на суд журы тэатралізаваныя нумары ў конкурсе «Візітоўка каманды».
Па выніках правядзення конкурсу лепшыя з каманд былі адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені і рэкамендаваны да ўдзелу ў Рэспубліканскім фінальным этапе турніру.
![]() |
| 1. Журы конкурсу. Трэці злева-загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка. |
![]() |
| 2. Падчас правядзення конкурсу «Візітоўка каманды»: выступленне каманды «Нашчадкі» (Ушацкі раён). |
![]() |
| 3. Сваю «Візітоўку» паказвае каманда «Маршрут пабудаваны» (г.Новалукомль). |



