Дакументальная выстава «БДМУ: Старажытныя традыцыі — сучасная адукацыя»
5-6 лістапада 2026 года ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 105-годдзю ўстановы. У межах юбілейных мерапрыемстваў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў дакументальную выставу «БДМУ: Старажытныя традыцыі — сучасная адукацыя».
Пачатак гісторыі БДМУ датуецца 1921 годам – 18 красавіка Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у склад якога ўвайшоў медыцынскі факультэт. А 1 лістапада 1921 года дэкан медыцынскага факультэта, д.м.н., прафесар Міхаіл Барысавіч Кроль прачытаў першую лекцыю, паклаўшы пачатак медыцынскай адукацыі ў краіне. У 1925 годзе адбыўся першы выпуск – дыпломы атрымалі 21 лекар. У 1930 годзе факультэт быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі інстытут, а ў 2001-м быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і атрымаў статус вядучага медыцынскага ўніверсітэта Рэспублікі Беларусь.
За 105 гадоў БДМУ падрыхтаваў дзясяткі тысяч высокакваліфікаваных урачоў, якія стаяць на варце здароўя і вызначаюць дзяржаўную палітыку ў галіне аховы здароўя не толькі ў Беларусі, але і больш чым у 100 краінах свету. Для гісторыі 105 гадоў – імгненне, для ўніверсітэта – цэлая эпоха, напоўненая самаадданай працай і выхаваннем новых пакаленняў урачоў.
Прадстаўленыя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць 105-гадовы шлях флагмана медыцынскай адукацыі нашай краіны. У экспазіцыі сабраны ўнікальныя дакументы: вучэбныя планы 1920-х гадоў, пратаколы дзяржаўных кваліфікацыйных камісій і асабістыя справы першых выпускнікоў – наглядна дэманструюць, у якіх найскладанейшых гістарычных умовах адбывалася станаўленне вышэйшай медыцынскай адукацыі ў Беларусі, сведчанні самаадданай працы медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і аднаўлення інстытута ў Мінску, фатаграфіі і асабістыя справы людзей, якія стаялі ля вытокаў універсітэта. Дакументы НАРБ дазваляюць на свае вочы ўбачыць, як зараджаліся старажытныя традыцыі беларускай медыцыны і каваўся сучасны статус БДМУ.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава ў БДМУ |
![]() |
| 2. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 3. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з архіўнымі дакументамі |



