Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь далучыўся да акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»
З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2026 г. у Беларусі праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» i Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2015 г. №239-З «Аб энергазберажэнні».
Мэта правядзення акцыі – павышэнне дасведчанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.
Улічваючы, што эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) далучыўся да акцыі.
6 лістапада для работнікаў НАРБ сумесна з Мінскім гарадскім упраўленнем па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь арганізавана лекцыя. Крутаў Дзмітрый Мікалаевіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, выступіў з лекцыяй аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння. Таксама лектар асвятліў пытанні дзейнасці Дэпартамента па энергаэфектыўнасці
Этап адказаў на пытанні стаў самай дынамічнай часткай мерапрыемства. Работнікі задалі пытанні запрошанаму спікеру і разабралі практычныя нюансы ўкаранення энергазберагальных тэхналогій.
Дырэктар НАРБ А.А.Стуканава расказала аб мерах, накіраваных на эфектыўнае выкарыстанне энергарэсурсаў, якія прымяняюцца ў архіве, а таксама заклікала ўсіх работнікаў да рацыянальнага і эканомнага іх выкарыстання ў паўсядзённым жыцці: як дома, так і на працоўных месцах.
Такім чынам, праведзенае мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга- і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай самастойнасці нашай краіны.
![]() |
| 1. Падчас лекцыі пра важнасць энергаэфектыўнасці і спосабы энергазберажэння |
![]() |
| 2. Падчас лекцыі пра важнасць энергаэфектыўнасці і спосабы энергазберажэння |
![]() |
| 3. Падчас лекцыі пра важнасць энергаэфектыўнасці і спосабы энергазберажэння |
![]() |
| 4. Падчас лекцыі пра важнасць энергаэфектыўнасці і спосабы энергазберажэння |




