Дакументальная выстава «Росчерк истории: Октябрьская революция в архивных документах» адчынiлась у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
6 лістапада 2026 года ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) адбылося адкрыццё выставы «Росчерк истории: Октябрьская революция в архивных документах», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года – адна з найбуйнейшых палітычных падзей XX стагоддзя, якая паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі рэвалюцыя дала магчымасць стварэння рэальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Многія сацыяльныя заваёвы, рэалізаваныя партыяй бальшавікоў, у цяперашні час сталі асновай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены дакументы НАРБ, якія адлюстроўваюць ход Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Значную цікавасць уяўляюць плакаты, улёткі, тэлеграмы, успаміны ўдзельнікаў падзей, заклікі розных палітычных партый, а таксама фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якія распавядаюць пра рэвалюцыйныя падзеі ў нашай краіне.
Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны азнаёміў з выставай калектывы Дэпартамента, Апеляцыйнага эканамічнага суда Рэспублікі Беларусь і рэдакцыі часопіса «Юстыцыя Беларусі».
![]() |
| 1. Афіша выставы |
![]() |
| 2. Дакументальная выстава ў Дэпартаменце |
![]() |
| 3. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць з выставай кіраўніцтва Дэпартамента |
![]() |
| 4. Вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёміць з выставай удзельнікаў пасяджэння |
![]() |
| 5. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 6. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
| 7. Архіўныя дакументы на выставе |







