Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Ад тэорыі да практыкі: школьнікі пабывалі ў гасцях у Цэнтральнай лабараторыі

У рамках выканання плана мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» на базе дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» было арганізавана экскурсійна-асветніцкае мерапрыемства для навучэнцаў 5 «Б» класса ДУА «Сярэдняя школа №134 г.Мінска імя Т.С.Марыненка».

У ходзе агляднай экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з ключавымі кірункамі дзейнасці Цэнтральнай лабараторыі:

Школьнікі наглядна ўбачылі этапы карпатлівага працэсу аднаўлення струхлелых папяровых носьбітаў мінулых эпох і вяртання ім першапачатковага выгляду, капіравання асабліва каштоўных дакументаў у фармат мікрафільмаў для стварэння страхавога фонду.

На фота: Школьнікі знаёмяцца з рэстаўрацыяй і пераплётам дакументаў