Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Даўгялаўскія чытанні: праблемы выяўлення, вывучэння і рэпрэзентацыі кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі»

4 лістапада 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Даўгялаўскія чытанні: праблемы выяўлення, вывучэння і рэпрэзентацыі кніжных і дакументальных помнікаў Беларусі», арганізаванай Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

В.Волкава прадставіла ў завочным фармаце даклад «Нямецкая ваенная перыёдыка 1914–1918 гг. у бібліятэчных і архіўных зборах Германіі, Літвы, Польшчы: вопыт выяўлення і крыніцазнаўчы патэнцыял для даследавання гісторыі Беларусі».

На фота: Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»