Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Даўгялаўскія чытанні 2026»

4 лістапада 2026 г. ў Центральный навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Даўгялаўскія чытанні 2026».

Канферэнцыя была прысвечана асобе вядомага беларускага гісторыка і археографа Дзімітрыя Іванавіча Даўгялы (1868-1942), які сярод іншага займаў пасады ўпаўнаважанага Центрархіва РСФСР па Магілёўскай (пазней Гомельскай) губерніі і дырэктара бібліятэкі Беларускай Акадэміі навук, і шмат год свайго жыцця прысвяціў публікацыі архіўных дакументаў.

Сярод удзельнікаў чытанняў быў і загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Васільевіч Петухоў.

Яго даклад прагучаў на паседжанні сэкцыі «Актуальныя пытанні крыніцазнаўства гісторыі Беларусі» і быў прысвечаны інфарматыўнасці асабовых спраў выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў БДСГА 1920-1930-х гг. як крыніцы па айчыннай бібліяграфіі.

 

1.Загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў падчас выступлення з дакладам.
2-3. Калектыўныя фота ўдзельнікаў канферэнцыі.