Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

У Цэнтральнай лабараторыі прадставілі новага намесніка дырэктара

2 лістапада 2026 года на пасаду намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» прызначана Таццяна Алегаўна Сачок.

Раней Таццяна Алегаўна працавала загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».

Дырэктар лабараторыі Сяргей Ільіч Мязга прадставіў новага намесніка працоўнаму калектыву і пажадаў паспяховай працы.

На фота: Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга прадстаўляе калектыву Т.А.Сачок.