Удзел БДАМЛМ у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны»
3 лістапада 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля прынялі ўдзел у адкрыцці Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны», прысвечанай жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Канферэнцыя праводзіцца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. На ёй збіраюцца навукоўцы-коласазнаўцы, філолагі, літаратуразнаўцы і гісторыкі для абмеркавання спадчыны пісьменніка. Яе адкрыццё традыцыйна пачынаецца з ускладання кветак да помніка Якубу Коласу ў Мінску на плошчы імя народнага паэта з удзелам беларускіх літаратараў.
![]() |
| 1. Удзельнікі цырымоніі ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу |
![]() |
| 2. Выступленне старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякова |
![]() |
| 3. Ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу |
![]() |
| 4. А.А.Макаранка і В.В.Біруля прымаюць удзел у памятным мерапрыемстве |




