Аб арганізацыі архіўнай практыкі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» ў перыяд з 19.10.2026г. па 30.10.2026г. было арганізавана праходжанне архіўнай практыкі студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць – «Гістарычная адукацыя») установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна».
Падчас праходжання практыкі студэнты азнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, працай усіх аддзелаў установы, архівасховішчаў, чытальнай залы, атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны досвед працы з арыгіналамі дакументаў. Асаблівая ўвага студэнтаў была ўдзелена складу фондаў і класіфікацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».
На працягу ўсяго часу архіўнай практыкі студэнты выконвалі індывідуальныя заданні, якія складаліся ў пошуку біяграфічных дадзеных для выканання запытаў біяграфічнага і генеалагічнага характару.
Супрацоўнікамі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументамі для студэнтаў былі падрыхтаваны і праведзены тэматычныя ўрокі: «Архіў і яго дзейнасць. Прафесія архівіста ў мінулым і сучаснасці», «Сучасная сетка дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь», «Стварэнне аптымальных умоў захоўвання дакументаў на папяровай аснове і размяшчэнне дакументаў у сховішчы», «Выкананне парадку выдачы спраў са сховішчаў», «Праверка наяўнасці і стану спраў» і інш.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-10. Арганізацыя архіўнай практыкі |










