Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Адкрыццё сумеснай экспазіцыi «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно» ў Музеі гісторыі беларускага кіно

23 кастрычніка 2026 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно», прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння кінарэжысёра В.Ц.Турава.

У 2026 годзе свет кіно адзначае значную дату — 90-годдзе з дня нараджэння Віктара Цімафеевіча Турава, выдатнага беларускага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.

Яго творчасць стала важнай вяхой у гісторыі беларускага і савецкага кіно, пакінуўшы незгладжальны след у сэрцах гледачоў і ў культурнай памяці краіны. В.Т.Тураў быў не проста рэжысёрам, ён быў мастаком, які ўмеў адчуваць і перадаваць праз экран душу народа, яго перажыванні і надзеі.

Фільмы Віктара Турава закранаюць важныя сацыяльныя і культурныя тэмы, такія як лёс чалавека, любоў да роднай зямлі, пераемнасць пакаленняў. Кінаработы рэжысёра адлюстроўваюць рэаліі народа, што робіць іх актуальнымі і сугучнымі гледачу. За сваю мастацкую каштоўнасць і глыбокую эмацыянальную насычанасць фільмы Віктара Турава атрымалі высокае прызнанне.

Галоўная мэта выставы «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно» — даць магчымасць наведвальнікам апынуцца ў ўнікальным свеце кінематаграфічнай спадчыны, створанай знакамітым беларускім кінарэжысёрам. На экспазіцыі прадстаўлены не толькі матэрыялы да культавых фільмаў, такіх як «Праз могілкі» (1964), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Людзі на балоце» (1982), але і фотаздымкі, касцюмы герояў фільмаў.

У аснове экспазіцыі — унікальныя архіўныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама касцюмы, прадастаўленыя Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм».

Выстава «Віктар Тураў — майстар беларускага кіно» — даніна павагі кінарэжысёру, чыя спадчына працягвае натхняць новыя пакаленні кінематаграфістаў і аматараў кіно.

 

1. Афіша выставы
2. Экспазіцыя выставы «Віктар Тураў – майстар беларускага кіно»
3. Экспазіцыя выставы «Віктар Тураў – майстар беларускага кіно»
4. Экспазіцыя выставы «Віктар Тураў – майстар беларускага кіно»
5. Экспазіцыя выставы «Віктар Тураў – майстар беларускага кіно»
6. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе