Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у цырымоніі адкрыцця пакоя гісторыі
19 верасня ў Дзяржынскім раённым аддзеле ўнутраных спраў (далей РАУС) адбылася па-сапраўднаму знакавая падзея – урачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага пакоя гісторыі і ваенна-патрыятычнага класа. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Ільясевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко, намеснік старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Ігнатава, а таксама дырэктар Беларускага А.Н.Ганчар. Пры стварэнні пакоя гісторыі Дзяржынскага РАУС былі скарыстаны дакументы БДАКФФД.
Новая прастора павінна стаць цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай праўды і пераемнасці традыцый органаў унутраных спраў. Клас стане месцам прыцягнення для юных патрыётаў і будзе садзейнічаць фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за сваю краіну і гатоўнасці служыць на карысць Айчыны.
![]() |
| 1. На ўрачыстым адкрыцці намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Ільясевіч, начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў, начальнік Дзяржынскага раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС) палкоўнік міліцыі Аляксандр Уладзіміравіч Бендасаў. |
![]() |
| 2. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар з удзельнікамі ўрачыстага адкрыцця пакоя гісторыі ў Дзяржынскім РАУС 2026 г. |
![]() |
| 3. Абноўлены пакой гісторыі ў Дзяржынскім РАУС 2026 г. |
![]() |
| 4. Абноўлены пакой гісторыі ў Дзяржынскім РАУС 2026 г. |
![]() |
| 5. Ваенна-патрыятычны клас у Дзяржынскім РАУС 2026 г. |





