Аб удзеле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства
17 верасня 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства:
дырэктар архіва Ганна Карапузава прыняла ўдзел у рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Заходняя Беларусь 1921-1939 гг. у прасторы і часе: да 105-годдзя заснавання Таварыства беларускай школы і Дня народнага адзінства», арганізаванай Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С.Пушкіна, дзе выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам «Дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці перыяду 1939-1941 гг.: агульная характарыстыка»;
архівіст Ⅰ кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч на базе ДУА «Сярэдняя школа №18 г.Брэста імя Я.С.Катлоўскай» у рамках інфармацыйнай гадзіны прадэманстравала вучням 10-11-х класаў дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама азнаёміла дзяцей з дакументамі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці, якія адлюстроўваюць падзеі, звязаныя з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР;
работнікі архіва прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання (на базе галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама) на тэму: «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару», у рамках якога выступіла Ганна Ласянкова, старшы навуковы супрацоўнік ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
![]() |
| 1. Дырэктар архіва Ганна Карапузава выступае з дакладам |
![]() |
| 2. Падчас прагляду фільма |
![]() |
| 3. Архівіст I кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Сухарэвіч знаёміць школьнікаў з дакументамі Дзяржархіва Брэсцкай вобласці |


