XXIV Архіўныя чытанні

8 кастрычніка 2026 г. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і кафедра крыніцазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізуюць XXIV Архіўныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю Мікалая Мікалаевіча Улашчыка, беларускага гісторыка, археографа, і пісьменніка.

М.М.Улашчык (1906–1986) – выбітны дзеяч беларускай навукі, аўтар больш за 400 прац па гісторыі, археаграфіі, крыніцазнаўстве і краязнаўстве, член Археаграфічнай камісіі Акадэміі навук СССР. Ён зрабіў значны ўнёсак у вывучэнне гісторыі Беларусі феадальнага перыяду, беларускага летапісання, мемуараў і дзённікаў. Яго ўласныя ўспаміны, нататкі па краязнаўстве і эпісталярная спадчына – важная гістарычная і літаратуразнаўчая крыніца. Асаблівасцю прац М.М.Улашчыка з’яўляецца міждысцыплінарнасць, спалучэнне метадаў розных навук, што вывучаюць мінулае.

Арганизатары запрашаюць даследчыкаў, архівістаў, гісторыкаў, філолагаў, музейных супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў і ўсіх, каму блізкая тэматыка крыніцазнаўства, археаграфіі, гісторыі беларускай навукі і літаратуры, прыняць удзел у чытаннях і падзяліцца сваімі даследаваннямі.

XXIV Архіўныя чытанні пройдуць у будынку гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. Чырвонаармейская 6).

Праблемнае поле:

• Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906 – 1986), яго навуковая і літаратурная спадчына
• Міждысцыплінарны падыход у гістарычных і архіўных даследаваннях
• Міжгаліновае ўзаемадзеянне ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны
• Сучасныя крыніцазнаўства і гістарыяграфія
• Інавацыі і перспектывы развіцця архіўнай справы
• Архівазнаўчая адукацыя ў XXI стагоддзі
• Архівы і музеязнаўства
• Архівы і краязнаўства
• Архівы і літаратуразнаўства

Для ўдзелу ў XXIV Архіўных чытаннях запоўніце форму для рэгістрацыі.

Заяўкі прымаюцца да 5 кастрычніка 2026 г.

 

М.М.Улашчык