Адзіны дзень інфармавання для работнікаў судоў Магілёўскай вобласці
17 верасня ў судах Магілёўскай вобласці прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Мерапрыемства пачалося з віншаванняў старшыні Магілёўскага абласнога суда Святланы Буракі і старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Дзмітрыя Федарцова. Кіраўнікі павіншавалі калектывы з важным для нашай краіны святам, падкрэсліўшы значэнне адзінства і згуртаванасці беларускага народа.
Працягнуў сустрэчу загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
У яго выступленні асаблівая ўвага была ўдзелена падзеям 1939 года, этнацыдзе беларускага народа ў міжваеннай Польшчы, рэакцыі жыхароў Магілёўшчыны на ўз’яднанне беларусаў у адной нацыянальнай дзяржаве. Таксама было адзначана, што рашэнне аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем яе з Беларускай ССР было разгледжана на пазачарговай пятай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. На гэтай сесіі выступіла наша зямлячка Надзея Ляліна, дэпутат Асіповіцкай выбарчай акругі Беларускай ССР. У сваім выступе яна казала: «Мы, дэпутаты, прадстаўнікі свабоднага беларускага народа, Беларускай ССР, горача вітаем сваіх вольных братоў і сясцёр Заходняй Беларусі і аднадушна падтрымліваем просьбу Народнага Сходу Заходняй Беларусі аб уключэнні яе ў склад СССР і ўз’яднанні яе з нашай БССР».
Падчас мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Адзінства народа – гэта сіла, якая захоўваецца тады, калі мы ведаем сваю гісторыю, паважаем мінулае і разам будуем будучыню.
![]() |
| 1. На фота (злева направа): загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў, старшыня Магілёўскага абласнога суда Святлана Бурака, старшыня эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Федарцоў. |
![]() |
| 2. Падчас правядзення адзінага дня інфармавання ў Магілёўскім абласным судзе. |
![]() |
| 3. Работнікі эканамічнага суда Магілёўскай вобласці і Магілёўскага абласнога суда падчас адзінага дня інфармавання. |


