Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры імя Янкi Купалы

17 верасня 2026 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Паўлаўна Прынько правяла семінар-практыкум з работнікамі Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра імя Янкi Купалы.

Падчас правядзення семінара асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы, складанне і ўнясенне змен у наменклатуру спраў, фарміраванне і афармленне спраў, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, перадача дакументаў на захоўванне ў архіў арганізацыі.

 

1. Семінар-практыкум
2. Абмяркоўваецца пытанне змен у наменклатуру спраў
3. Н.П.Прынько разам з удзельнікамі семінара