Урачысты сход у Цэнтральнай лабараторыі

17 верасня 2026 года ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга цёпла павіншаваў супрацоўнікаў са святам, адзначыўшы, што Дзень народнага адзінства з’яўляецца сімвалам згуртаванасці беларускага народа.

Пра гісторыю свята на аснове матэрыялаў, прадстаўленых Акадэміяй кіравання, расказаў член БРСМ, малады архівіст Дзяніс Сяменчык.

У філіяле лабараторыі ў Гомелі інфармацыйную гадзіну ў рамках Адзінага дня інфармавання правяла дырэктар філіяла А.А.Звегінцава.

 

1. Дырэктар лабараторыі С.І.Мязга віншуе супрацоўнікаў
2. Калектыў лабараторыі на сходзе
3. Выступленне архівіста Д.С.Сяменчыка
4. Инфармацыйную гадзіну праводзіць дырэктар філіяла А.А.Звегінцава