Выставачны праект «Сімфонія мужнасці і Перамогі» з удзелам БДАМЛМ атрымаў шырокае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ
![]() |
| А.А.Макаранка на адкрыцці выставы «Сімфонія мужнасці і Перамогі» |
Адкрыццё часовай мультымедыйнай экспазіцыі «Сімфонія мужнасці і Перамогі», якое адбылося 11 верасня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з удзелам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), выклікала цікавасць грамадскасці і атрымала асвятленне ў вядучых сродках масавай інфармацыі краіны. У дзень адкрыцця дырэктар архіва-музея Алена Аляксандраўна Макаранка дала інтэрв’ю карэспандэнту Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА), распавёўшы аб дакументах з асабістых фондаў беларускіх кампазітараў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ і прадстаўленых у экспазіцыі. Матэрыялы пра выставачны праект і ролю архіўных крыніц таксама выйшлі ў выдавецкім доме «Беларусь сёння» (SB.BY) і ў навінавым сюжэце тэлеканала АНТ.
Азнаёміцца з матэрыяламі СМІ можна па спасылках:
