Дэлегацыя Агенцтва «Узархіў» наведала Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

8 верасня 2026 года Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы наведала дэлегацыя Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан. У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар Агенцтва Улугбек Мірталібавіч Юсупаў, які ўзначаліў візіт, галоўны спецыяліст па міжнародных сувязях названага Агенцтва Дылрабо Сайдулаеўна Дадаева і начальнік тэрытарыяльнага ўпраўлення па архіўнай справе горада Ташкента Ірада Тахіраўна Тахтаева. Замежных калегаў суправаджаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў.

Падчас візіту госці наведалі архівасховішчы, аддзел аблічбоўкі архіўных дакументаў і чытальныя залы. Прадстаўнікі Узбекістана падрабязна азнаёміліся з гісторыяй і асноўнымі напрамкамі дзейнасці НГА Беларусі і БелНДІДАС, сістэмай кандыцыянавання, а таксама з умовамі, створанымі для забеспячэння захаванасці дакументаў. Госці прайшліся па тэрыторыі архіва. Намеснік дырэктара архіва Сяргей Мікалаевіч Рындзін прадэманстраваў дэлегацыі архіўныя дакументы, якім прысвоены статус унікальных, і кніжныя выданні НГА Беларусі. Напрыканцы сустрэчы гасцям былі ўручаны памятныя падарункі – зборнікі фатаграфічных дакументаў па гісторыі навучальных устаноў горада Мінска і выданні БелНДІДАС.

 

1. Сустрэча ў НГА Беларусі ўдзельнікаў Кансультатыўнай рады
2. Падчас агляду сістэмы кандыцыянавання
3. Падчас агляду сістэмы кандыцыянавання
4. У аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў
5. У аддзеле аблічбоўкі архіўных дакументаў
6. Знаёмства з работай аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў
7. У архівасховішчы
8. У архівасховішчы
9. На тэрыторыі архіва
10. На тэрыторыі архіва
11. Сяргей Рындзін дэманструе ўнікальныя архіўныя дакументы
12. Сяргей Рындзін дэманструе ўнікальныя архіўныя дакументы.
13. Унікальныя архіўныя дакументы
14. Унікальныя архіўныя дакументы
15. Знаёмства з кніжнымі выданнямі НГА Беларусі
16. Уручэнне памятных падарункаў
17. Уручэнне памятных падарункаў