У Дзень ведаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дырэктар БелНДІДАС сустрэліся са студэнтамі гістарычнага факультэта БДУ
1 верасня 2026 г. дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў і дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў сустрэліся са студэнтамі I курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сустрэча была арганізавана гістарычным факультэтам БДУ і Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай азнаямлення студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Упраўленне дакументамі» і «Архіўная справа», з будучай прафесіяй.
А.Л.Воінаў выступіў з прэзентацыяй, дзякуючы якой першакурснікі атрымалі ўяўленне аб архіўнай службе Рэспублікі Беларусь, асноўных напрамках дзейнасці і актуальных задачах, якія стаяць перад дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі. Асобна кіраўнік архіўнай галіны спыніўся на найбольш значных архіўных праектах, укараненні тэхналогій штучнага інтэлекту ў архіўную працу, мерапрыемствах па ўдасканаленні справаводных працэсаў у дзяржаўных органах.
А.Я.Рыбакоў у сваім выступленні спыніўся на актуальных навукова-метадычных праблемах у сферы архіўнай справы і справаводства, дзейнасці БелНДІДАС, накіраванай на іх рашэнне, цеснай сувязі дакументазнаўцаў і архівістаў у дасягненні мэты захавання дакументальнай гісторыка-культурнай спадчыны краіны.
У рамках мерапрыемства А.Л.Воінаў уручыў дэкану гістарычнага факультэта кнігу «Михаил Ломоносов. Везде исследуйте всечасно…», выдадзеную ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
Сустрэча прайшла ў добразычлівай дзелавой абстаноўцы і выклікала непадробную цікавасць з боку студэнтаў.
![]() |
| 1. А.Л.Воінаў падчас сустрэчы расказвае студэнтам аб выкананні актуальных задач, пастаўленых перад архіўнымі ўстановамі |
![]() |
| 2. Загадчык кафедры крыніцазнаўства прафесар С.Н.Ходзін і студэнты-першакурснікі падчас сустрэчы |
![]() |
| 3. А.Я.Рыбакоў падчас выступлення перад студэнтамі |


