БДАМЛМ наведаў экскурсію «Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае»

19 жніўня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі экскурсію «Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснае», дзе даведаліся: у які гістарычны перыяд і чаму на беларускіх землях з’явіліся нямецкія сем’і? Дзе знаходзілася Лютэранская царква і якія выдатныя немцы былі пахаваныя на лютэранскіх могілках горада? Як і калі ўтварыўся Паўночны завулак на тэрыторыі Нямецкай Слабады і хто ў ім пражываў? Як паўстала цагельня Гіршы Фрыда і дзе для яе бралася блакітная гліна?

Гэтыя веды дазволілі па-новаму прачытаць гісторыю Мінска і лепей зразумець асаблівасці культуры нашых фондаўтваральнікаў – немцаў па паходжанню – пісьменнікаў Артура і Віталя Зэйдель-Вольскіх, артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага Ільзы Лакштанавай (да шлюбу – Шульмейстар), грамадскай дзяячкі Юльяны Вітан-Дубейкаўскай і інш.

 

1. Работнікі БДАМЛМ наведалі экскурсію «Нямецкая Слабада Мінска: мінулае і сучаснасць»
2. Знаёмства з архітэктурнай і гістарычнай спадчынай Мінска