Моладзевы актыў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прыняў удзел у акцыі «У школу з Добрым Сэрцам»
![]() |
Напярэдадні святкавання Дня ведаў – 1 верасня маладзёжны актыў ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам», арганізаванай Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Арганізатарам і каардынатарам гэтага важнага сацыяльнага марафону выступіў Партызанскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» г.Мінска. Галоўная мэта акцыі – аказаць адрасную падтрымку шматдзетным, няпоўным сем’ям, якія патрабуюць вострай патрэбы, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы.
Маладзёжны актыў ГА «БРСМ» Дзяржархіва Мінскай вобласці арганізаваў збор школьных тавараў, неабходных для паспяховай вучобы і творчасці.
Гэта акцыя стала выдатнай магчымасцю падараваць дзецям клопат, увагу і святочны настрой.
![]() |
![]() |
| 1-2. Падчас мерапрыемства |


