«Тэрыторыя росту»: архівісты Маладзечна асвойваюць эмацыйны інтэлект
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна, Анастасія Крэнць і Таццяна Падароўская, прынялі ўдзел у сустрэчы ў рамках праекта «Маладзёжная жаночая платформа «Тэрыторыя РОСТу».
Крызісны псіхолаг Вікторыя Протас і трэнер па камунікацыях Дар’я Калесная прадставілі тэму «Эмацыйны інтэлект. Як навучыцца распазнаваць свае і чужыя эмоцыі». Для архівістаў, чыя праца патрабуе асаблівай уважлівасці, уседлівасці і ўзаемадзеяння з людзьмі, гэтыя навыкі маюць двайную каштоўнасць. Уменне спраўляцца з эмоцыямі і трансфармаваць ўнутраныя перажыванні ў рэсурс – гэта дапамагае не толькі ў пабудове гарманічных асабістых і сямейных адносін, але і ў прафесійнай дзейнасці: пры зносінах з наведвальнікамі архіва, працы ў калектыве і вырашэнні складаных працоўных задач.
– Атмасфера была шчырай, давернай і натхняльнай. Мы атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні, якія важныя як для паўсядзённага жыцця, так і для нашай прафесіі, – падзялілася ўражаннямі ўдзельніца сустрэчы А.В. Крэнць.
Праект «Маладзёжная Жаночая платформа «Тэрыторыя РОСТу» рэалізуецца Маладзёжным саветам пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і стварае прастору для раскрыцця ўнутранага патэнцыялу, самаўдасканалення і абмеркавання актуальных пытанняў. Адметна, што мерапрыемства прайшло ў Год беларускай жанчыны і стала значнай падзеяй для дзяўчат Маладзечанскага раёна, падкрэсліваючы важнасць развіцця жаночай прафесійнай супольнасці.
![]() |
| 1. Архівісты падчас мерапрыемства |
![]() |
| 2. Архівісты са спікерамі |
![]() |
| 3. Спікеры Дар’я Калесная і Вікторыя Протас |


