Віртуальная выстава занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне «Ружаны: Сэрца Сапегаў»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» спецыялістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» была падрыхтавана віртуальная выстава «Ружаны: Сэрца Сапегаў».

Выстава створана на аснове архіўных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» і адкрытых інтэрнэт-крыніц; змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення гарадскога пасёлка, развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і культуры.