Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна азнакамленчай архіўнай практыкі для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Гісторыя» Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта ім. Я.Купалы ў рамках акцыі «Архівы-школе»
1 ліпеня 2026 г.у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна была праведзена азнакамленчая архіўная практыка для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Гісторыя» ГрДУ ім. Я.Купалы ў рамках акцыі «Архівы – школе». Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складам яго дакументаў, спецыфікай працы з архіўнымі дакументамі, убачылі шэраг цікавых спраў, наведалі навукова-даведачную бібліятэку, а таксама назіралі за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.
На фота: Студэнты пад час правядзення азнакамленчай архіўнай практыкі.
![]() |
