Аб наведванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўскладанні кветак супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Напярэдадні знакавых дат для горада Магілёва і ўсёй Рэспублікі, а менавіта Дня вызвалення горада, а таксама Дня партызан і падпольшчыкаў 27 чэрвеня супрацоўнікі «Установы дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі мемарыяльны комплекс «Усакіна» ў Клічаўскім раёне. Мемарыяльны комплекс «Усакіна» – месца, якое захоўвае ў сабе важны напамін пра Вялікую Айчынную вайну, аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва і абаронцаў краіны – аб’ядноўвае ў сабе манументы і рэальныя аб’екты тых часоў, якія захаваліся.
Клічаўскі раён часта называюць партызанскім: у гады вайны тут функцыянавала 5 партызанскіх брыгад і 16 атрадаў, а ўсяго Клічаўскую партызанскую зону ахоўвала каля 18 тысяч чалавек. Менавіта тут функцыянавалі друкарня, дзе выдаваліся газеты «За Радзіму» і «Голас Партызана», аэрадром, куды рэгулярна прыляталі самалёты, якія дастаўлялі пошту, лісты, газеты, медыкаменты, медыкаў, урачоў-хірургаў, боепрыпасы. Адсюль забіралі цяжка параненых.
У сакавіку 1942 года партызанам удалося вызваліць ад немцаў усю найбліжэйшую тэрыторыю. Аднак ёсць у гісторыі Клічаўскай партызанскай зоны і горкія моманты: з-за правалаў у барацьбе з партызанамі захопнікі адыгрываліся на мірным насельніцтве. І ў адказ спалілі 69 вёсак у рэгіёне і знішчылі больш за 3 тысячы чалавек.
У 1985 годзе ў памяць аб усіх страшных падзеях, якія адбыліся ў гэтых мясцінах, у вёсцы Усакіна з’явіўся мемарыяльны комплекс.
На фота: супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці».
![]() |
