Удзел працаўнікоў архіўнай галіны ў Мерапрыемствах да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня 2026 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве, а таксама ў дзяржаўных архіўных установах адбыліся ўрачыстыя сходы, прымеркаваныя да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У памяць аб загінуўшых работнікі архіўных устаноў далучыліся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, якая прайшла ў 12.00 па ўсёй Беларусі. Для калектываў і гасцей мерапрыемстваў былі прадэманстраваны тэматычныя відэаролікі, кінафільмы і відэаматэрыялы, прысвечаныя трагічным старонкам гісторыі Беларусі, а таксама прэзентаваны дакументальныя выстаўкі, якія раскрываюць сведчанні падзей ваенных гадоў.
Гэты дзень займае асаблівае месца ў календары памятных дат нашай краіны, нагадваючы кожнаму з нас аб кошце міру і свабоды. Захоўваючы і вывучаючы дакументальную спадчыну тых гадоў, архівісты ўносяць свой уклад у захаванне гістарычнай праўды аб подзвігу беларускага народа і ўшанаванні памяці мільёнаў ахвяр вайны.
На фота: Падчас жалобных мерапрыемстваў
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



