Аб правядзенні ўрока і экскурсіі ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Слуцку ў рамках акцыі «Архівы-Школе»

12 чэрвеня 2026 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку прыняў у сваіх сценах навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка». Спецыялісты архіва арганізавалі для навучэнцаў займальнае падарожжа па дзяржархіве. Падчас экскурсіі па архіве і архівасховішчы навучэнцы даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве, аб тым, як папаўняюцца і захоўваюцца архіуныя фонды. Таксама ўвазе навучэнцаў быў прадстаўлены Дакументальны фільм «Крэпасць – герой», падрыхтаваны да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.