У рамках акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» ў бібліятэцы быў праведзены «Гадзіна мужнасці» з навучэнцамі УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй»

11 чэрвеня 2026 года супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» на базе раённай бібліятэкі была праведзена гадзіна мужнасці для навучэнцаў УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй».

Перад пачаткам паказу дырэктар архіва Ірына Антонаўна Барадзіна распавяла навучэнцам аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай стойкасці савецкіх салдат, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць якая стала сапраўдным сімвалам супраціву ворагу, сімвалам мужнасці і стойкасці Чырвонай Арміі і савецкага народа.

У Рэспубліцы Беларусь вельмі трапятліва ставяцца да захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. І Брэсцкая крэпасць – герой-адзін з тых галоўных мемарыялаў, якія беражліва захоўваюцца беларусамі, які пастаянна нагадвае нам пра падзеі мінулай вайны. У завяршэнні мерапрыемства быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага да 85-й гадавіны абароны Брэсцкай крэпасці Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.