Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна Дня адчыненых дзвярэй для навучэнцаў-выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і студэнтаў гуманітарнага каледжа г.Гродна ў рамках акцыі «Архівы – школе»

3 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй для навучэнцаў-выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Гродна (СШ № 28, 22 і 7) і студэнтаў гуманітарнага каледжа УА ГрДУ ім. Я.Купалы ў рамках акцыі «Архівы – школе». У рамках Дня адчыненых дзвярэй наведвальнікам расказалі аб асноўных напрамках дзейнасці архіўнай установы, аб атрыманні адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Гасцям далі магчымасць азнаёміцца з архіўнымі дакументы і перыядычнымі выданнямі, а таксама прыняць удзел у агляднай экскурсіі па архіве.

На фота: Навучэнцы школ і студэнты каледжа падчас наведвання НГАБ ў г.Гродна ў рамках Дня адчыненых дзвярэй.