Экскурсія ў БДАМЛМ для зборнай групы

 

2 чэрвеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшла аглядная экскурсія для зборнай групы індывідуальных наведвальнікаў. Вядучы навуквы супрацоўнік БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў пазнаёміў гасцей архіва-музея з гісторыяй і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка былога касцёла Святога Язэпа, дзе зараз месціцца архіў. Падчас экскурсіі ўдзельнікі зборнай групы атрымалі ўнікальную магчымасць ўбачыць асаблівасці сённяшняга ўнутранага напаўнення будынка, даведацца аб працы архівістаў па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны.

Наведвальнікі пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на экспануемых у чытальнай зале выставах «Яго багаты плён» (да 140-годдзя пісьменніка Змітрака Бядулі) і «Горнымі дарогамі. Каўказ» (да 100-годдзя мастака Барыса Аракчэева).

Экскурсія ў БДАМЛМ чарговы раз засведчыла высокі інтарэс грамадства да нацыянальнай гісторыі, культурнай спадчыны і архіўнай справы.

 

1. Экскурсія ў БДАМЛМ для зборнай групы
2. Д.С.Самахвалаў распавядае аб працы архівістаў