Дзяржаўнай установай «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» створана інтэрактыўная карта дзяржаўных архіўных устаноў

У мэтах выканання рашэнняў калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2026 г. дзяржаўнай установай «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» праводзіцца мадэрнізацыя сайта «Архівы Беларусі».

У рамках мадэрнізацыі сайта «Архівы Беларусі» дзяржаўнай установай «Беларускі цэнтр лічбавізацыі архіўнай дзейнасці» створана інтэрактыўная карта дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.

 

Таксама цэнтрам распрацаваны новы макет галоўнай старонкі сайта, які быў накіраваны ў архіўныя ўстановы для азнаямлення і выпрацоўкі прапаноў.

 

Прапановы па змяненні і дапаўненні макета партала можна дасылаць на электронную пошту цэнтра ed@archives.gov.by.