Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Агонь вайны душы не спаліў…»

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 81-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прадстаўляе віртуальную выставу «Агонь вайны душы не спаліў…», прысвечаную воінам-пераможцам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія паказалі свету ўзор мужнасці, жалезнай стойкасці і бязмежнай любові да Радзімы. Дзякуючы іх ахвярнасці і адвазе мы сёння жывем пад мірным небам.