Аб правядзенні ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сустрэчы з заслужанымі работнікамі архіўнай галіны

7 мая 2026 г. напярэдадні свяшчэннага свята – Дня Перамогі – у Дэпартаменце па архівах і справаводстве адбылася сустрэча з работнікамі архіўнай галіны, якія да выхаду на заслужаны адпачынак шмат гадоў аддалі архіўнай службе, працуючы ў Дэпартаменце і дзяржаўных архіўных установах г.Мінска.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцсувязі далучыліся работнікі і ветэраны працы з Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г.Гродна. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 чалавек. Ганаровым гасцям была прадстаўлена дакументальная выстава «Дочкі Айчыны: подзвіг у імя жыцця», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і кніжная выстава з выдавецкімі праектамі дзяржаўных архіўных устаноў за 2023 – 2025 гады.

Поўныя аптымізму і па-ранейшаму з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, ганаровыя госці мерапрыемства з задавальненнем пагутарылі з цяперашнім кіраўніцтвам і работнікамі Дэпартамента і дырэктарамі рэспубліканскіх архіўных устаноў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар дэпартамента Алег Леанідавіч Воінаў.

Выступаючы перад прысутнымі, А.Л.Воінаў сказаў, што сустрэча – не толькі магчымасць павіншаваць тых, хто прысвяціў сваё жыццё важнай справе захавання нашай дакументальнай спадчыны, але і магчымасць падзяліцца вопытам, абмеркаваць дасягненні і расказаць пра перспектывы развіцця архіўнай галіны. А.Л.Воінаў выказаў глыбокую ўдзячнасць за шматгадовую добрасумленную працу, адданасць прафесіі і неацэнны ўклад заслужанымі работнікамі архіўнай галіны ў захаванні гістарычнай памяці нашай краіны.

Пасля мерапрыемства адбылося душэўнае чаяванне, арганізаванае першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Дэпартамента, з уручэннем салодкіх сувеніраў, памятных фатаграфій і CD-дыскаў з запісам дакументальных фільмаў, падрыхтаваных Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У заключэнні А.Л.Воінаў пажадаў прысутным моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх гадоў жыцця і дабрабыту!

 

1. Выступае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў
2. Першы намеснік дырэктара Дэпартамента А.А.Лядоўская, і С.І.Паўловіч
3. Удзельнікі сустрэчы: намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў, Я.М.Грыневіч, В.А.Дзмітрэнка, Г.С.Жалняркевіч
4. З выдавецкімі кніжнымі праектамі ганаровага госця В.А.Дзмітрэнка знаёміць У.Калабаева
5. Цёплыя моманты сустрэчы
6. У зале пасяджэнняў
7. У зале пасяджэнняў
8. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў уручае сувеніры В.І.Курашу
9. Удзельнікі сустрэчы