Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» тэматычных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, прысвечаных да Чарнобыльскай трагедыі
Напярэдадні 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» арганізавалі і правялі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце 26 красавіка 1986 года ў філіяле УА «БТЭУПК» «Магілёўскі гандлёвы каледж» і УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж».
Падчас мерапрыемстваў вучням была прадстаўлена віртуальная выстаўка «Чарнобыль – доўгая боль…», якая была створана на аснове архіўных дакументаў і расказвае пра наступствы чарнобыльскай катастрофы для Магілёўскай вобласці.
Таксама дэманстраваўся дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафондакументаў. Памяць пра чарнобыльскую катастрофу служыць напамінам пра небяспеку ядзерных аварый і працяг працы па змякчэнні доўгатэрміновых наступстваў радыеактыўнага забруджвання.
![]() |
| 1. Прэзентацыя віртуальнай выставы «Чарнобыль – доўгі боль…». |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-4. Навучэнцы падчас тэматычных мерапрыемстваў. |
![]() |
![]() |
| 5-6. Вёскі з зоны абавязковага адсялення. |





