Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця – Адзіны дзень інфармавання ў НГА Беларусі
25 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Сёлета памятныя мерапрыемствы праходзяць пад знакам 40-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, якая стала суровым выпрабаваннем для беларускага народа.
Мерапрыемства арганізавана ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця».
Сход адкрыла намеснік дырэктара архіва Наталія Булойчык, якая адзначыла, што за мінулыя сорак гадоў Беларусь прайшла беспрэцэдэнтны шлях ад ліквідацыі наступстваў аварыі да адраджэння і паўнацэннага развіцця пацярпелых тэрыторый.
Перад калегамі выступіў малады работнік – загадчык сектара біяграфічных запытаў, старшыня першаснай ячэйкі БРСМ Яўген Завадскі. У сваім дакладзе і тэматычнай прэзентацыі ён прадставіў дэталёвую храналогію падзей саракагадовай даўніны, расказаў пра мужнасць ліквідатараў і асвятліў сучасныя дасягненні краіны ў забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі і экалагічным маніторынгу.
Праграму завяршыў прагляд дакументальнага фільма «Чарнобыль: хроніка трагедыі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Унікальныя кадры кінахронікі, якія захавалі гераічную барацьбу з нябачным ворагам у першыя месяцы пасля аварыі, дазволілі глыбей усвядоміць маштаб подзвігу народа.
Мерапрыемства, прымеркаванае да 40-годдзя з дня трагедыі, стала важным этапам у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і падкрэсліла важнасць захавання праўды пра тыя падзеі, як пра наш агульны абавязак перад будучымі пакаленнямі.
![]() |
| 1. Выступленне намесніка дырэктара архіва Наталіі Булойчык |
![]() |
| 2. Выступленне загадчыка сектара біяграфічных запытаў Яўгена Завадскага |
![]() |
| 3. Выступленне загадчыка сектара біяграфічных запытаў Яўгена Завадскага |
![]() |
| 4. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 5. Кадры дакументальнага фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаванага БДАКФФД |




